У Віцебску Suzuki уляцела ў слуп
7- 12.01.2025, 13:28
- 3,608
Кіроўца загінуў.
Кіроўца легкавушкі загінуў у аварыі, якая здарылася ноччу 12 студзеня ў Віцебску, паведамілі ў абласной ДАІ.
Паводле звестак інспектараў, блізу 00.40 22-гадовы кіроўца Suzuki Grand Vitara рухаўся па вуліцы Навалуцкай у кірунку вуліі Горкага, не справіўся з кіраваннем, выехаў за межы дарогі і рэзнуўся ў слуп.
У выніку ДТЗ кіроўца ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння.