Нафтабаза ў Энгельсе палае пяты дзень
9- 12.01.2025, 13:37
- 8,248
Стратэгічны для войскаў РФ аб'ект знішчаны.
Моцны пажар на нафтабазе ў расейскім Энгельсе прадаўжаецца ўжо пяты дзень. Патушыць стратэгічны аб'ект расейцы не ў стане, піша «Дыялог.UA».
Нафтабаза «Крышталь» у Энгельсе была паспяхова атакаваная ўкраінскімі БПЛА яшчэ ў ноч на 8 студзеня. Сёння, праз пяць дзён, пажар там прадаўжаецца.
Кіраўнік Саратаўскай вобласці Раман Бусаргін пацвердзіў няздольнасць надзвычайных службаў справіцца з загараннем. Бракуе пенаўтваральнікаў для таго, каб патушыць пажар. Паводле ягоных словаў, цяпер адбываецца «кантраляванае выгаранне паліва». Агонь будзе прадаўжацца да таго часу, пакуль сам не патухне.
Паводле апошніх звестак, у выніку гэтага нападу поўнасцю знішчаныя 3 рэзервуары з палівам. Яшчэ 6 атрымалі пашкоджанні. Выведзена са строю сховішча агульным аб'ёмам амаль 800 тыс. тонаў, якое забяспечвала палівам авіябазу ПКС Расеі Энгельс, якая знаходзіцца побач.
Апошняя актыўна ўдзельнічае ў агрэсіі Украіны, наносячы ракетныя ўдары па гарадах і вёсках краіны. Знішчэнне аб'екта – вельмі моцны ўдар па дальнабойных магчымасцях краіны-агрэсаркі.