У менскай Асмалоўцы прадаецца стыльная кватэра з арыгінальнымі элементамі
10- 12.01.2025, 14:12
- 4,260
Колькі каштуе?
Адных жыллё ў гістарычных будынках прываблівае, іншых палохае праз фінансы. Часцяком такія дамы маюць патрэбу ў замене камунікацый, рэстаўрацыі і ўмацаванні. Нярэдка цяжар абнаўленняў кладзецца і на саміх уласнікаў. У Асмолаўцы прадаецца траячка з добрым рамонтам. У кватэры адрэстаўравалі цагляныя сцены, бэлькі, замянілі ўсе камунікацыі, таму пакупніку трэба будзе толькі пераехаць і атрымліваць асалоду ад жыцця ў цэнтры горада, піша realt.by.
Дом на Багдановіча, 37 двухпавярховы. Яго пабудавалі ў 1948 годзе. Кватэра, выстаўленая на продаж, ідзе з трыма асобнымі жылымі пакоямі і кухняй-гасцёўняй. Яна размяшчаецца на апошнім паверсе і займае 126,8 квадратнага метра.
На паверсе ўсяго дзве кватэры. Вышыня столяў – больш за 3,1 м. Таўшчыня вонкавых сценаў складае 500 мм. У пад'ездзе адноўлены арыгінальныя лесвіцы пасляваеннай пабудовы. У самой кватэры праводзілася поўная рэканструкцыя памяшкання: мянялі перакрыцці, камунікацыі, рамантавалі дах над кватэрай. Аўтар аб'явы піша, што ўсе кроквенныя сістэмы знаходзяцца ў выдатным стане (ёсць выснова экспертаў).
У кватэры зроблены добры сучасны рамонт, дзе адрэстаўраваны і захаваны арыгінальныя архітэктурныя элементы: цэгла, з якой узводзіўся дом, і бэлькі.
Праведзеная шумаізаляцыя сценаў, падлогі, столі. У кватэры ўстаноўленыя трохкамерныя шумаізаляцыйныя, энэргаэфектыўныя шклопакеты. Тут таксама ёсць разводка сучаснай прытокава-выцяжной вентыляцыі з фільтраваннем паветра.
Прываконні вырабленыя з масіву лістоўніцы. Мэбля і падлогі – з масіву ясеню і дубу. Таўшчыня палавой дошкі – 35 мм.
У кватэры ёсць і кухонны гарнітур з побытавай тэхнікай Bosch: індукцыйнай плітой, пральнай машынай з сушкай, посудамыйнай машынай, духавой шафай, лядоўняй, маразільнікам і выцяжкай.
Пакоі абстаўленыя мэбляй, якая застанецца і пасля продажу. Тут добраўпарадкаваны дзіцячы пакой з вялізнымі вокнамі на паўднёвы бок, спальня і кабінет у класічных колерах.
У кватэры зробленыя два санвузлы з ваннай і душам. Таксама ёсць гардэроб і свой ацяпляльнік з газавым катлом.
Пакупніку дастануцца і два сутарэнныя памяшканні.
Побач ёсць прыпынкі грамадскага транспарту, кавярня. Хутка можна дабрацца да станцый метро «Плошча Перамогі» і «Няміга».
Квадратны метр абыдзецца на 2 751 даляр. Уся кватэра каштуе 348850 даляраў.