У вайсковага карабля РФ ля берагоў Сірыі адбылася вялікая выцечка паліва
9- 12.01.2025, 14:21
- 5,872
У ГУВ раскрылі дэталі.
Масква прадаўжае выводзіць узбраенне і тэхніку з сірыйскіх базаў. З гэтым узнікла некалькі праблемаў. Дэталямі падзялілася ваенная выведка Украіны 12 студзеня.
Узбраенне расейцы перакідваюць у Лівію ў асноўным з дапамогай вайсковай авіяцыі. Тэхніку, якая знаходзіцца ў непрацаздольным стане і патрабуе рамонту, спальваюць.
З эвакуацыяй вайсковай маёмасці на моры ва УС РФ узніклі сур'ёзныя праблемы. Новыя ўлады Сірыі адмаўляюцца даваць згоду на заход бартоў Расеі на марскую базу Тартус.
«9 студзеня 2025 года расейскі контр-адмірал Валеры Варфаламееў здзейсніў чарговую беспаспяховую спробу дамовіцца. Яго не дапусцілі да перамоваў», – расказалі ў ГУР.
А тым часам тры караблі РФ знаходзяцца на знешнім рэйдзе порта Тартус, чакаючы магчымасці прышвартавацца. Гаворка пра сухагруз Sparta, а таксама два вялікія дэсантныя караблі ПКС РФ «Іван Грэн» і «Аляксандр Атракоўскі». Яны намотваюць колы каля ўзбярэжжа.
«На “Атракоўскім” узніклі праблемы з апрэсненнем вады і пачалі працякаць 2-і і 3-і паліўныя бакі», – паведамілі ўкраінскія выведнікі.