12 студзеня 2025, Нядзеля, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельская дзяржгазета зганьбіла Лукашэнку

8
Гомельская дзяржгазета зганьбіла Лукашэнку

«Дасягненнем» дыктатара назвалі банду, якая арудавала 10 гадоў.

У рамках прапагандысцкай кампаніі з нагоды 30-годдзя стварэння «інстытуту прэзідэнцтва» дзяржаўная газета «Гомельская праўда» арганізавала выставу, піша «Позірк».

На дзвюх фатаграфіях з выставы – стэнды, прысвечаныя крыміналу, у тым ліку вядомым гомельскім бандам «марозаўцаў» і «пажарнікаў». Першая з'явілася яшчэ ў канцы 1980-х гадоў, другая – у 1994-м, у год прыходу Аляксандра Лукашэнкі да ўлады.

«Пажарнікі» арудавалі больш за дзесяць гадоў. За гэты час Лукашэнка правёў «рэферэндум» аб пашырэнні сваіх паўнамоцтваў (1996) і зняцці абмежаванняў на колькасць тэрмінаў знаходжання на пасадзе (2004), зніклі ягоныя вядомыя апаненты – былы міністр унутраных справаў Юрый Захаранка і былы старшыня Цэнтральнай камісіі ў выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Віктар Ганчар (абодва ў 1999 годзе), яшчэ адзін, Генадзь Карпенка, віцэ-спікер Вярхоўнага Савета 13-га склікання, памёр ва ўзросце 49 гадоў пры дзіўных абставінах (1999).

Крымінальная справа ў дачыненні да чальцоў банды была пачатая ў 2003 годзе. Першы судовы працэс пачаўся ў 2005 годзе, апошні закончыўся ў 2010 годзе. Асуджаныя былі таксама супрацоўнікі сілавых структураў. Увосень 2014 года паведамлялася, што некаторыя «пажарнікі», якія выйшлі на волю, учынілі новыя злачынствы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках