«Для Расеі і расейцаў - гэта наогул адзіны шанец на жыццё»
8- 12.01.2025, 21:13
- 7,284
Аналітык апісаў сцэнарый распаду РФ у наступныя 50 гадоў.
Расею чакае распад у найбліжэйшыя 50 гадоў. Пры гэтым ад гэтага выйгралі б не толькі Украіна, Захад і нацыянальныя ўтварэнні, але і сама РФ.
Такое меркаванне выказаў кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі (ЦПД) Андрэй Каваленка, піша РБК-Украіна.
З ягоных слоў, распад РФ з'яўляецца прагназуемым, калі рэжым кіраўніка Крамля Уладзіміра Пуціна захаваецца на наступныя гады і агрэсіўная палітыка не зменіцца.
"Кантраляваны падзел Расеі на нацыянальныя ўтварэнні з цэнтральнай Масковіяй у наступныя 50 гадоў з'яўляецца непазбежным сцэнаром для РФ", – адзначыў ён.
Са слоў Каваленкі, ён з'яўляецца прыхільнікам такога сцэнару, таму што "ад яго выйгралі б усе".
"Не толькі самі нацыянальныя ўтварэнні РФ, якія змаглі б самастойна вызначаць уласную палітыку і хаўруснікаў у адпаведнасці з этнічнымі інтарэсамі, не толькі буйныя гульцы і Украіна, якія размеркавалі б сферы ўплыву", - распавёў ён.
Ад гэтага, на яго думку выйграла б і сама РФ, якая змагла б нарэшце перазагрузіць абраную варварскую стратэгію развіцця, якая існавала стагоддзямі, і далучыцца да новай цывілізацыйнай мадэлі.
"Для Расеі і расейцаў - гэта ўвогуле адзіны шанц на жыццё. Імперская мадэль не працуе і прывядзе да гібелі ўсяго, што яны так любяць, у будучых пакаленнях", - рэзюмаваў вайсковец.