Украінскі афіцэр распавёў, як умовы надвор'я дапамаглі УСУ
- 12.01.2025, 21:37
- 1,774
Плюсавая тэмпература і бездараж дазволілі ўтрымаць шэраг пазіцый.
Афіцэр брыгады "Рубеж" Нацыянальнай гвардыі Украіны Уладзімір Чарняк у эфіры тэлемарафона адзначыў, што войскі РФ разлічвалі на халодную зіму для таго, каб здзяйсняць актыўныя наступальныя дзеянні, аднак плюсавая тэмпература і бездараж не дазваляюць ім у поўным аб'ёме выкарыстоўваць іх вайсковы патэнцыял.
"Расейцы пачалі выкарыстоўваць рэзервы як людзей, так і тэхніку, якую яны запланавалі для сваёй зімовай кампаніі. Відавочна, яны чакалі, што ўсё змерзне, між іншым, і рэкі. Гэта дало б ім магчымасць выкарыстоўваць максімальна бронетэхніку", - падкрэсліў ён.
З ягоных слоў, праз перапады тэмпературы і вільготнасці цяжка выкарыстоўваць FPV-дроны. Цяпер войска РФ падчас штурмавых дзеяннях выкарыстоўвае пераважна пяхоту.