13 студзеня 2025, панядзелак, 10:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі звярнуўся да Кім Чэн Ына

7
Зяленскі звярнуўся да Кім Чэн Ына
Уладзімір Зяленскі

Прэзідэнт Украіны прапанаваў абмен.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў нядзелю, 12 студзеня, заявіў, што Украіна гатовая перадаваць дыктатару КНДР Кім Чэн Ыну жаўнераў ягонага войска, калі ён зможа арганізаваць іх абмен на ўкраінскіх ваяроў, якія знаходзяцца ў палоне РФ.

Ён дадаў, што для тых салдат з Паўночнай Карэі, якія не захочуць вяртацца - будуць іншыя варыянты.

"Тыя з карэйцаў, хто выкажа жаданне набліжаць мір праз распаўсюджванне праўды на карэйскай зямлі аб гэтай вайне, атрымаюць такую магчымасць", — заявіў Зяленскі.

Украінскі прэзідэнт дадаў, што цяпер гэта толькі пытанне часу, “калі ўкраінскім вайскоўцам атрымаецца захапіць яшчэ [салдат войска КНДР]

"Акрамя першых захопленых у палон салдат з Паўночнай Карэі, бясспрэчна, будуць і іншыя... І ні ў каго ў свеце не павінна застацца сумненняў, што расейскае войска залежыць ад вайсковай дапамогі КНДР", - дадаў ён.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках