Ярмошына расказала, што ад яе пасля 2020 года адмовіўся нават садоўнік
25- 13.01.2025, 9:48
- 14,646
Фальсіфікатарка засталася адная.
Кіраўніца лукашэнкаўскай ЦВК Лідзія Ярмошына расказала, што пасля пратэстаў 2020 года ад яе адмовіўся нават садоўнік.
«Ад мяне адмовіўся садоўнік. Той, які прыходзіў, касіў мой пляц і саджаў расліны, падстрыгаў кусты», - распавяла фальсіфікатарка.
Ярмошына не раз скардзілася СМІ на самоту. Сын і муж памерлі. Са сваякоў засталася толькі сястра.