Дрон напалохаў беларускіх вайскоўцаў
2- 13.01.2025, 10:35
- 6,160
Па ім адкрылі агонь, але збіць не ўдалося.
Над вайсковай часткай у Гародні спрабавалі збіць беспілотнік. Здарэнне адбылося на мінулым тыдні. Афіцыйнай інфармацыі пра яго пакуль няма.
Як паведамляе Telegram-канал былых беларускіх сілавікоў са спасылкай на свае крыніцы, надзвычайнае здарэнне ў Гарадзенскім вайсковым гарнізоне адбылося 9-10 студзеня. Над тэрыторыяй 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады праляцеў беспілотнік. Яго заўважылі. Па беспілотніку адкрылі агонь са стралковай зброі, але яго збіць не ўдалося.