Расейцы заявілі аб нападзе УСУ на станцыю «Турэцкага струменю»
5- 13.01.2025, 10:58
- 9,960
Пашкоджанае абсталяванне.
Міністэрства абароны Расеі заявіла, што 11 студзеня беспілотнікамі была атакаваная кампрэсарная станцыя "Руская", размешчаная ў населеным пункце Гай-Кадзор Краснадарскага краю і якая забяспечвае падачу газу па "Турэцкім струмені".
Расейская СПА нібыта збіла ўсе беспілотнікі, пры падзенні абломкаў нязначныя пашкоджанні атрымаў будынак і абсталяванне газавымяральнай станцыі.
У Мінабароны паведамілі, што дзяжурныя разлікі "Газпрама" аператыўна ліквідавалі наступствы падзення аскепкаў і "абсталяванне адноўленае". Цяпер кампрэсарная станцыя ажыццяўляе падачу газу ў "Турэцкі струмень" у штатным рэжыме, паведамілі ў вайсковай установе.