13 студзеня 2025, панядзелак, 20:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ліквідуюць «дачку» швайцарскага вытворцы тралейбусаў

7
У Беларусі ліквідуюць «дачку» швайцарскага вытворцы тралейбусаў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Уся прадукцыя кампаніі павінна была сыходзіць на экспарт.

У кастрычніку 2019 года швайцарская кампанія Carrosserie Hess AG зарэгістравала сваю "дачку" ў Беларусі. Вытворца тралейбусаў і аўтобусаў планаваў наладзіць на тэрыторыі індустрыяльнага парка "Вялікі камень" вытворчасць кузаваў для электрычнага пасажырскага транспарту. Аднак з канца снежня беларуская даччыная кампанія швайцарскага канцэрна знаходзіцца ў ліквідацыі, піша OL.

ТАА "Хес Грэйт Стоўн" была створаная 28 кастрычніка 2019 года на тэрыторыі Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень". Асноўны від дзейнасці таварыства - вытворчасць кузаваў для аўтамабіляў. Афіцыйная цырымонія прысваення статусу рэзідэнта парка адбылася праз месяц пасля стварэння - 26 лістапада 2019 года. Тады ж быў адкрыты вытворчы корпус прадпрыемства. Кампанія арандавала ў парку памяшканне агульнай плошчай 7,5 тысяч "квадратаў".

“Разынка” вытворчасці - модульная сістэма зборкі. Планавалася, што беларуская "дачка" Carrosserie Hess AG будзе збіраць электрычныя тралейбусы з батарэямі на даху, якія зараджаюцца на канцавым прыпынку за некалькі хвілін.

Да 2021 года кампанія планавала выйсці на поўны цыкл вытворчасці 45-50 кузаваў без унутранага аздаблення, а ў далейшым - 40 электробусаў. Пры гэтым уся прадукцыя кампаніі павінна была ісці на экспарт, у тым ліку ў краіны ЕЗ.

Вядома, што ў 2022 і 2023 гадах кампанія актыўна набірала супрацоўнікаў у Беларусі. Так, напрыклад, у архіве ёсць апісанне вакансій слесара-электрамантажніка і кладаўшчыка.

Аднак 30 снежня 2024 года швайцарскі ўласнік надумаў ліквідаваць сваю беларускую "дачку", а 3 студзеня на сайце часопіса "Юстыцыя Беларусі" з'явіўся запіс аб пачатку ліквідацыі ТАА "Хес Грэйт Стоўн".

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках