13 студзеня 2025, панядзелак, 19:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі больш за 20 вагонаў цягніка сышлі з рэек

3
У Расеі больш за 20 вагонаў цягніка сышлі з рэек

Гэта пацягнула значныя разбурэнні на чыгуначных пуцях.

Дзясяткі вагонаў грузавога цягніка пайшлі пад адхон у Бураціі. Гэта пацягнула значныя разбурэнні на чыгуначных рэйках.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на прэс-службу МНС у рэгіёне.

Аварыя адбылася ў раёне станцыі Ангаракан у Муйскім раёне. Пры сходзе вагонаў у Бураціі пашкоджана 250 метраў рэек, тры апоры і 100 метраў кантактнай сеткі. Да ліквідацыі аварыі залучана больш за 200 работнікаў і два аднаўленчыя цягнікі.

Праз аварыю адбылася затрымка шэрагу іншых цягнікоў. З папярэдніх звестак, з людзей ніхто не пацярпеў, аднак была распачатая крымінальная справа паводле артыкуле аб парушэнні правілаў бяспекі руху на транспарце.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках