13 студзеня 2025, панядзелак, 19:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маці палітвязня - кіраўніцтву калоніі «Віцьба»: Перастаньце забіваць майго сына!

4
Маці палітвязня - кіраўніцтву калоніі «Віцьба»: Перастаньце забіваць майго сына!
Денис Сальманович

Цяжка хворага зняволенага не выпускаюць са штрафнога ізалятара.

У рэдакцыю сайта Charter97.org звярнулася маці палітвязня Дзяніса Сальмановіча, асуджанага на 10 гадоў калоніі за ўдзел у пратэстах.

Нягледзячы на цяжкія хранічныя захворванні, яго два месяцы трымаюць у штрафным ізалятары ў калоніі “Віцьба”:

- У Дзяніса - хранічны гламеруланефрыт пасля гемарагічнага васкуліту, не так даўно ён перанёс аперацыю па выдаленні жоўцевага пухіра.

Ведаючы ўсе гэтыя захворванні, кіраўніцтва калоніі не плануе яго выпускаць зса штрафнога ізалятара найбліжэйшым часам.

На мае пытанні па тэлефоне адказваць адмаўляюцца і кажуць што "такога зняволенага няма". Што гэта значыць? Яны хочуць забіць майго сына!

Я прашу кіраўніцтва калоніі, спыніцеся! У кожнага з вас ёсць маці, ёсць дачка ці сын.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках