14 студзеня 2025, aўторак, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар NATO: Трэба павялічыць ваенную падтрымку Украіны

7
Генеральны сакратар NATO: Трэба павялічыць ваенную падтрымку Украіны
МАРК РУТЭ

Марк Рутэ мяркуе, што будучыня сусветнай бяспекі залежыць ад зыходу расейска-ўкраінскай вайны.

Генеральны сакратар NATO Марк Рутэ мяркуе, што будучыня сусветнай бяспекі залежыць ад зыходу расейска-ўкраінскай вайны. І каб дасягнуць устойлівага міру, неабходна павялічыць ваенную дапамогу Украіне.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на ягоную заяву ў Еўрапейскім парламенце.

Паводле ягоных словаў, Расея паскарае кампанію дэстабілізацыі з дапамогай атак на інтэрнэт-кабелі, замахаў на забойства і актаў сабатажу супраць краінаў NATO. «Мы не знаходзімся ў стане вайны (з Расеяй, – рэд.), але таксама не знаходзімся ў стане міру», – заявіў ён.

Ён таксама заявіў, што занепакоены сітуацыяй з бяспекай у Еўропе. Паводле ягоных словаў, Еўразвяз павінен узмацніць абаронную прамысловасць, а NATO – унікаць бар'ераў паміж хаўруснікамі.

Рутэ падкрэсліў, што будучыня еўрапейскай і глабальнай бяспекі «залежыць ад зыходу вайны ва Украіне», і заклікаў еўрапейскіх хаўруснікаў у NATO павялічыць ваенную падтрымку Кіеву.

«Я не ведаю, як і калі скончыцца вайна. Але я ведаю, што мір не будзе доўгім, калі Пуцін дасягне сваіх мэтаў ва Украіне... Мір не будзе доўгім, калі Пуцін, Сі Цзіньпін, Кім Чэн Ын і рэжым у Тэгеране будуць адчуваць сябе мацнейшымі», – адзначыў генеральны сакратар NATO.

Акрамя таго, Рутэ анансаваў першы саміт краінаў-хаўрусніцаў NATO рэгіёну Балтыйскага мора, які павінен прайсці ў сталіцы Фінляндыі – Хельсінкі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках