Спартоўцы вярнулі ў аргкамітэт больш за 100 медалёў Алімпіяды ў Парыжы
16- 13.01.2025, 21:32
- 15,104
У чым прычына?
Больш за 100 медалёў Алімпіяды ў Парыжы вярнулі ў аргкамітэт Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў незадаволеныя спартоўцы, піша французскае выданне La Lettre.
Прычынай такога ўчынку стаў знешні выгляд трафеяў: яны парэпаліся, месцамі адпластавалася пакрыццё.
Медалі былі вырабленыя Парыжскім манетным дваром, а дэфекты звязваюць з якасцю лаку, якім яны былі пакрытыя. Паводле інфармацыі выдання, праз праблемы з медалямі звольненыя некалькі кіраўнікоў гэтай установы.
Бракаваныя медалі, вернутыя спартоўцамі, збірае кампанія Cojop Paris 2024. Міжнародны алімпійскі камітэт паведаміў, што ўсе яны будуць замененыя «ў найбліжэйшыя тыдні».