У Казані на заводзе «Аргсінтэз» пачаўся моцны пажар пасля ўдару дронаў
4- 14.01.2025, 8:10
- 8,920
План дыван не дапамог.
13 і 14 студзеня беспілотнікі УСУ здзейснілі "візіт ветлівасці" адразу ў некалькі гарадоў Расеі. Першым з іх быў Бранск, а ўжо пад самую раніцу — Казань.
У Казані дроны атакавалі мясцовы хімічны завод “Аргсінтэз”, які ўваходзіць у холдынг “Сібур”,піша “Дыялог.UA”.
Мясцовыя суполкі пішуць аб тым, што ўсе пад'езды да завода перацятыя экіпажамі ДПС. У кірунку завода імчаць брыгады пажарных.
Жыхары Казані кажуць, што былі чутныя гукі дронаў над сялом Асінаўка, пасля чаго пачалася “бавоўны” ў раёне самога завода.
Пасля гэтых гукаў адразу ж пачаўся пажар. Пры гэтым мясцовая ўлада ўжо дала справаздачу аб працы СПА, якая збіла ўсе беспілотнікі.
Самае цікавае, што за некалькі гадзін да нападу дронаў у аэрапортах Казані, Саратава, Тамбова і Калугі былі ўведзены абмежаванні на вылеты і прылёты.
Кампанія "Арганічны сінтэз" уваходзіць у склад холдынгу "Сібур", а асноўная вытворчасць знаходзіцца ў Казані.
Толькі ў 2023 годзе будынак завода быў поўнасцю рэканструяваны. Па выніках 2023 года персанал завода налічваў 5 тысяч чалавек.
Хімзавод выпускае этылен, полікарбанат, поліэтылен, фенол, ацэтон і іншыя прадукты арганічнага сінтэзу.
Тым часам улады Саратаўшчыны заявілі аб тым, што з-за нападу дронаў заняткі ў школах Энгельса і Саратава будуць у дыстанцыйным рэжыме.