У Менску пачалася штабная трэніроўка камандавання войскаў Беларусі і Расеі
4- 14.01.2025, 9:19
- 3,556
Прапрацуюць адзін з варыянтаў супольнага выкарыстання войскаў.
У Менску праходзіць супольная штабная трэніроўка Аб'яднанага камандавання рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл). Аб гэтым 14 студзеня паведаміла прэс-служба Мінабароны Беларусі.
З 14 да 16 студзеня на стацыянарных пунктах кіравання прадстаўнікі ўзброеных сіл Беларусі і Расеі "прапрацуюць адзін з варыянтаў выкарыстання груповак войскаў (сіл) падчас супольных дзеянняў".
"Трэніроўка - складовая частка комплексу мерапрыемстваў у падрыхтоўцы да супольнага стратэгічнага вучэння "Захад-2025", якое пройдзе ў бягучым годзе на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь", - удакладнілі ў Мінабароны.