NYT: Маск будзе мець кабінет побач з Трампам у комплексе Белага дома
12- 14.01.2025, 12:16
- 3,062
Мільярдэр можа стаць «спецыяльным дзяржаўным службоўцам».
Амерыканскі мільярдэр Ілан Маск, які ўзначаліць Дэпартамент эфектыўнасці ўрада ў адміністрацыі абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, будзе мець офіс на тэрыторыі комплексу Белага дома, паведамляе The New York Times са спасылкай на крыніцы.
Памяшканне, якое плануюць выдаць для Маска, знаходзяцца ў будынку выканаўчага офіса імя Эйзенхаўэра, які прылягае да Белага дома.
Адзначаецца, што такое размяшчэнне дазволіць амерыканскаму мільярдэру ў далейшым мець значны доступ да Трампа, калі ён уступіць на пасаду 20 студзеня.
Са звестак выдання, Маск абмяркоўваў з чыноўнікамі пераходнага перыяду, якім будзе яго ўзровень доступу да Заходняга крыла Белага дома, але гэта засталося нявысветленым.
NYT піша, што супрацоўнікі і іншыя асобы, якія могуць свабодна заходзіць і выходзіць з Заходняга крыла, звычайна маюць патрэбу ў спецыяльным пропуску.
Пакуль незразумела, ці будзе мець офіс у будынку Эйзенхаўэра партнёр Маска, Вівэк Рамасвамі, адзначылі журналісты. Акрамя таго, пакуль невядома, наколькі вялікай будзе каманда Маска, а таксама якім будзе ягоны статус.
Некаторыя чыноўнікі мяркуюць, што мільярдэр можа стаць "спецыяльным дзяржаўным службоўцам". Гэты статус можа быць аплатным або неаплатным, а таксама мае больш гнуткія правілы ў раскрыцці асабістай фінансавай інфармацыі, чым тыя, якія патрабуюцца ад звычайных работнікаў.