СМІ: Новыя дроны УСУ здольныя несці не толькі міны, але і КАБы
- 14.01.2025, 12:32
- 6,036
Гэта паказаў сённяшні ўдар па Расеі.
Яшчэ ўчора позна ўвечары Украіна атакавала тэрыторыю РФ беспілотнікамі і ракетамі. Ужо днём гэтыя атакі прадоўжыліся. Расейскія СМІ пішуць пра "бавоўны" на Браншчыне, Саратаўшчыне і Татарстане. Пры гэтым атака на Альмецьеўск у Татарстане была параўнальна нядаўна, а пад ударамі апынулася нафтаперапрацоўчая станцыя.
Паблік "Мікалаеўскі Ванёк" піша аб тым, што ў сённяшняй атацы на РФ прымалі ўдзел новыя тыпы дронаў. Крыніца піша, што сярод дронаў ёсць і такія, якія чымсьці нагадваюць варожыя "Шахеды".
Некаторыя з іх здольныя несці на сабе як вельмі вялікія міны, так і не вялікія КАБы. Яшчэ пару месяцаў таму дрон, які атакаваў сёння Энгельс, праходзіў выпрабаванні.
Паблік нават не сумняваецца, што сённяшні дзень стаў самым "дронавым" для РФ, калі пад ударамі апынуліся вайсковыя аб'екты і энэргетычная структура Крамля.
Асобна адзначыў "Ванёк" і той факт, што сёння было шмат удараў па тых месцах, куды раней беспілотнікі Украіны не даляталі. Працу Украіны супраць варожых аб'ектаў на тэрыторыі РФ можна ўбачыць у пабліках, бо ў Сеткі з'явілася шмат ролікаў з таго ці іншага горада Расеі.
Пры гэтым у МА РФ зрабілі справаздачу аб «якасна праведзенай працы» у барацьбе з дронамі Украіны.