15 студзеня 2025, Серада, 1:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі прызначаны новыя міністры і амбасадары

5
У Беларусі прызначаны новыя міністры і амбасадары

Змяненні адбыліся ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю і ў міністэрстве падаткаў і збораў.

У Беларусі прызначаны два новыя міністры. Міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю стаў Артур Карповіч. Да гэтага ён быў дарадцам аддзялення пасольства РБ у Расеі ва Уфе. Аляксей Багданаў, які ўзначальваў МАРГ са снежня 2021-га, адпраўлены паслом у Казахстан, паведамляе «Еўрарадыё».

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад Карповіча, «каб цэны не скакалі, дужа ўверх».

Міністрам падаткаў і збораў прызначаны Дзмітрый Кійко. Раней ён быў першым намеснікам міністра фінансаў. Ад Кійко Лукашэнка чакае аналізу "свежым поглядам" падатковай сістэмы, якую ён уважае за справядлівую.

Пасада была вакантнай. У снежні 2024-га міністр Сяргей Налівайка стаў памочнікам Лукашэнкі ў Магілёўскай вобласці.

Прэс-сакратара МЗС Анатоля Глаза адправілі амбасадарам у Турцыю. Былы міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч (2020-2024) стаў паслом у Азербайджане.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках