Салдатам КНДР у Курскай вобласці загадалі забіваць сябе
4- 14.01.2025, 12:59
- 7,544
Каб не патрапіць у палон.
Паўночнакарэйскім вайскоўцам у Курскай вобласці загадалі забіваць сябе ў выпадку пагрозы трапляння ў палон да Узброеных сіл Украіны (УСУ), паведамілі ў Нацыянальнай выведвальнай службе (NIS) Паўднёвай Карэі.
Са звестак ведамства, на пачатак студзеня ў баях ужо загінулі бліз 300 салдат з КНДР, а яшчэ блізу 2700 атрымалі раны. Масавыя страты паўночнакарэйскіх вайскоўцаў у выведцы растлумачылі "неразуменнем сучасных метадаў вядзення вайны", уключаючы "бескарысную" страляніну па дальнабойных беспілотніках.
У сярэдзіне кастрычніка Украіна ўпершыню паведаміла аб адпраўцы паўночнакарэйскіх салдат у Курскую вобласць. Затым гэтую інфармацыю пацвердзіла выведка Паўднёвай Карэі і Пентагон. Згодна з іх звесткамі, размова можа ісці аб 10-12 тысячах жаўнераў. З інфармацыі Дзярждэпа ЗША, вайскоўцы з КНДР пачалі ўдзельнічаць у баявых дзеяннях разам з расейскім войскам у сярэдзіне лістапада.
11 студзеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што УСУ ўзялі ў палон жывымі першых салдат КНДР.