15 студзеня 2025, Серада, 2:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяўчына з Англіі здабыла пяцікілаграмовую фрыкадэльку ад IKEA

2
Дзяўчына з Англіі здабыла пяцікілаграмовую фрыкадэльку ад IKEA

Падарункам можна накарміць 25 чалавек.

Ханна Піджон з графства Сурэй удзельнічала ў калядным конкурсе ад вядомай сеткі продажу мэблі і тавараў для дома. 23-гадовай дзяўчыне пашанцавала: яна здабыла шведскую фрыкадэльку памерам з індычку. Падарункам можна накарміць 25 чалавек, піша mirror.co.uk.

Удзельнікі конкурсу павінны былі пракаментаваць допіс кампаніі ў сацыяльных сетках, адзначыўшы тых, з кім бы яны падзяліліся мясной або вегетарыянскай "здабычай". Пазней фанатаў сеткі падбадзёрылі, прапанаваўшы пашукаць "гіганцкі прыз" у мясцовых крамах. Так Ханне ўдалося знайсці вялізны мясны падарунак. Да галоўнага прыза таксама дадаваліся некалькі порцый брэндаванага пюрэ, мяшкі з падліўкай і слоік бруснічнага джэму.

Зараз фрыкадэлька-гігант ляжыць у маразілцы ў бабулі Ханны і чакае сваёй гадзіны — вялікага застолля.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках