15 студзеня 2025, Серада, 2:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РНБА: У Расеі пашкоджаныя адразу некалькі важных абаронных прадпрыемстваў

2
РНБА: У Расеі пашкоджаныя адразу некалькі важных абаронных прадпрыемстваў

Расейская СПА далей прапускае ўдары па стратэгічных аб'ектах.

Мінулай ноччу на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі зафіксаваныя ўдары па найважнейшых аб'ектах вайскова-прамысловага комплексу, прычым адразу ў некалькіх населеных пунктах: Казань, Бранск, Тула, Саратаў, а таксама Энгельс, падкрэсліў у сваім тэлеграм-канале кіраўнік Цэнтра процідзеяння дэзінфармацыі пры РНБА Украіны Андрэй Каваленка.

«Цэлі ў Энгельсе, Саратаве, Казані, Бранску, Туле, сярод якіх заводы для вырабу кампанентаў і рэчываў для зброі, НПЗ, нафтабаза, склады і СПА РФ», – адзначыў аналітык.

Так, апроч усяго іншага, ёсць дакладнае траплянне ў казанскі завод «Аргсінтэз», які мае вялікае значэнне для расейскага ВПК. Згаданае прадпрыемства вырабляе матэрыялы, якія ўжываюцца пры стварэнні вайсковай тэхнікі, а таксама рознага ўзбраення і дэталяў.

«Саратаў. Дзіравая расейская СПА далей прапускае ўдары па стратэгічных аб'ектах расейскай эканомікі. НПЗ, нафтабазы, заводы для вырабу кампанентаў для зброі – усё тое, без чаго расейскае войска не здольнае будзе ваяваць інтэнсіўна», – напісаў Каваленка.

Акрамя таго, кіраўнік ЦПД згадаў удары па Бранскім хімічным заводзе (выраб пораху, выбухоўкі і кампанентаў для ракетнага паліва), а таксама прадпрыемству "Крэмній" (выраб мікраэлектронікі для ракетных комплексаў). Да свайго допісу ён дадаў відэа пажару на адным з расейскіх стратэгічных прадпрыемстваў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках