15 студзеня 2025, Серада, 2:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве з'явіўся ўнікальны праект для беларусак, якія хочуць адкрыць свой бізнэс

3
У Варшаве з'явіўся ўнікальны праект для беларусак, якія хочуць адкрыць свой бізнэс
КАТАЖЫНА СКОПЕЦ

Яго вядзе вядомая валанцёрка з Польшчы.

Многім беларусам, якія прайшлі праз рэпрэсіі і з'ехалі ў Польшчу, вядомаz сям'я Пятра і Катажыны Скопцаў, якія кіруюць дабрачынным фондам «Гуманош». Іх праект «Мірны дом», які працуе з 2020 года, прыняў дзясяткі нашых суайчыннікаў, якія ўцяклі ад рэпрэсій на радзіме.

З пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Украіне фонд «Гуманош» актыўна ўключыўся ў гуманітарную дапамогу гэтай краіне.

Сёння Катажына Скопец адкрывае яшчэ адзін праект – бізн’с-інкубатар «Razem dla przyszłości». Ён накіраваны на дапамогу беларускам, якія [jxewm адкрыць сваю справу ў Польшчы.

Сайт Charter97.org пагаварыў з Катажынай аб тым, чым унікальная гэтая ініцыятыва:

- Я праводжу менторынг для жанчын і дапамагаю асабістаму развіццю, знайсці сваё пакліканне і прыбраць перашкоды на шляху ў прафесійнай кар'еры. Такіх сустрэч - сем, на іх ёсць розныя тэмы.

Жадаю падзяліцца тым, чаго мне атрымалася дасягнуць у сваёй прафесійнай кар'еры. Я — маці чатырох дзяцей, узначальваю дабрачынны фонд «Гуманош». Акрамя таго, кірую двума фірмамі, працавала як у карпарацыі, так і вяла сваю справу. Мне б хацелася праз сваю місію - дапамогу ў раскрыцці патэнцыялу - падзяліцца з беларускамі, якія прыехалі сюды ў розных сітуацыях. Я не засяроджваюся тут на палітычных уцекачах, хаця наш фонд ім дапамагае. Тут бы я хацела проста дапамагчы жанчынам.

Чым адрозніваецца тое, што я раблю для полек і раблю для беларусак? Беларускам трэба больш дапамогі. У тым, каб адкрыць новую фірму, адкрыць бізнэс, атрымаць нейкую бізнэс-адукацыю. І ўсюды індывідуальны падыход.

Гэта платная праграма, не бясплатная, але кошт залежыць ад таго, у якой сітуацыі знаходзіцца жанчына. Калі яна ў цяжкай сітуацыі - можам дапамагчы, бо мы кіруем фондам.

Галоўная мэтавая група - жанчыны, але мужчынам таксама дапамагаем. Ужо былі такія выпадкі. Мы дапамаглі электрыку Андрэю, які прыехаў у Польшчу як палітычны ўцякач, flrhswm фірму. Дарэчы, бізнэс у яго нядрэнна атрымліваецца. Дапамагаем таксама практычнымі парадамі. Напрыклад, калі ў чалавека не стае грошай, каб арандаваць кватэру ў Варшаве, можна знайсці дом за горадам і ў ім і адкрыць фірму, і жыць. Я проста падаю прыклад таго, якімі могуць быць нашыя парады.

Гэтых сустрэч - сем. На першай сустрэчы я спрабую даведацца, якую дапамогу, якія змены патрэбны канкрэтнаму чалавеку, каб дасягнуць мэты да канца гэтых заняткаў. Першай жанчынай, якая прыйшла на мае курсы, была беларуска Настасся, якая прыехала ў Польшчу ў 2019 годзе. Яна працуе, у яе ёсць муж, стабільная сітуацыя, але яна не адчувае сябе ў поўнай меры рэалізаванай. Напрыклад, праз акцэнт. Яна выдатна размаўляе па-польску, але не заўсёды адчувае падтрымку і прыняцце з боку палякаў.

Спачатку мы вызначаем каштоўнасці і прыярытэты, затым вызначаем мэту, распрацоўваем стратэгію. Можа, нехта хоча перастаць быць прыбіральшчыцай і хоча адкрыць клінінгавую фірму. Думаю, што часам чалавеку проста трэба сказаць: Слухай, ты ўмееш, у цябе ўсё атрымаецца. Хочаш адкрыць фірму - мы табе дапаможам».

Я стараюся расказаць на канкрэтных прыкладах, як мы можам дапамагчы. Нядаўна да нас звярнулася жанчына з Нідэрландаў. Яна кажа: «Я магу ўзяць крэдыт на жыллё». Я прапанавала ёй не жыць у гэтым доме, а аддаць яго ў арэнду. Сама яна змагла зняць больш маленькае жыллё, а праз некаторы час узяць новы крэдыт.

У кожным канкрэтным выпадку патрэбны план - пяцігадовы, больш доўгатэрміновы.

Многія беларускі сёння працуюць на касах у крамах, прыбіральшчыцамі, на складах. Ім трэба дапамагчы.

Беларускам я б хацела сказаць, нягледзячы на тое, што яны знаходзяцца ў Польшчы, няхай адчуваюць сябе як дома і не думаюць пра тое, што іх нехта калісьці прыгнятаў. Няхай яны абстрагуюцца ад месца, у якім знаходзяцца і не адчуваюць сябе горшымі, чым нехта.

Ахвочыя запісацца на праграму «Razem dla przyszłości» могуць звязацца з Катажынай Скопец праз тэлефоне +48 661 331 800

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках