15 студзеня 2025, Серада, 2:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белгідрамет: Цяперашняя зіма можа ўвайсці ў лік самых цёплых

Белгідрамет: Цяперашняя зіма можа ўвайсці ў лік самых цёплых

У Беларусі дагэтуль не надышла кліматычная зіма.

На большай частцы тэрыторыі Беларусі кліматычная зіма дагэтуль не наступіла. Пад гэтым тэрмінам маецца на ўвазе пераход праз 0°C у бок паніжэння або падвышэння тэмпературы, паведамілі ў Белгідрамеце.

Падобнае адбывалася ў Беларусі ў 2021-м годзе. Тады кліматычнай зімы беларусы так і не дачакаліся.

На думку Вольгі Бакланавай, начальніцы аддзела вывучэння змен клімату службы метэаралагічнага і кліматычнага маніторынгу, фонду звестак Белгідрамету, цяперашняя зіма можа ўвайсці ў лік самых цёплых.

«Паводле перададзенага нам прагнозу, які носіць кансультацыйны характар, зімовы сэзон 2024/2025 у Беларусі чакаецца цяплейшы за звычайны з імавернасцю 60–75%», — расказала Бакланава.

Таксама ёсць імавернасць, што гэтай зімой беларусы ўбачаць больш ападкаў — ад 30 да 75% вышэй за норму, якая складае 115 мм ападкаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках