Выбухная ноч у Расеі: пашкоджаныя хімкамбінаты, НПЗ і склады аэрадрома Энгельс
14- 14.01.2025, 15:10
- 22,038
СБУ і Сілы абароны Украіны апублікавалі поўны спіс мэт.
Служба бяспекі Украіны супольна з Сіламі абароны наладзіла 14 студзеня "гарачую" ноч для шэрагу рэгіёнаў Расеі. У розных абласцях дзяржавы-агрэсара прагрымелі выбухі і ўспыхнулі пажары з дэтанацыямі.
Сярод пашкоджаных цэляў – хімкамбінаты, НПЗ і склады аэрадрома «Энгельс». Падрабязнасці OBOZ.UA даведаўся ад крыніцы ў СБУ.
Расейцы раніцай 14 студзеня скардзіліся на адну з самых масаваных паветраных атак Украіны па аб'ектах на тэрыторыі РФ. І ў СБУ пацвярджаюць: мінулай ноччу разам з субратамі з Сіл абароны даставілі «бавоўну» адразу ў некалькі расейскіх рэгіёнаў.
У выніку эфектыўнай аперацыі былі пашкоджаныя:
Алексінскі хімічны камбінат у Тульскай вобласці
Там пасля «візіту» дронаў СБУ ўспыхнуў маштабны пажар. Вядома, што прадпрыемства ўваходзіць у карпарацыю Растэх і вырабляе боепрыпасы, порах і матэрыялы для расейскага ВПК.
Склады боепрыпасаў на аэрадроме Энгельс у Саратаўскай вобласці
Тамака акупанты захоўвалі, ФАБы, КАБы і крылатыя ракеты. Пажар і дэтанацыі на аэрадроме працягваюцца не адну гадзіну.
Саратаўскі нафтаперапрацоўчы завод
На НПЗ пасля прылётаў таксама зафіксаваны маштабны пажар.
Належыць карпарацыі «Раснафта», аб'ём перапрацоўкі нафты – 7,2 млн тон. Завод вырабляе больш за 20 відаў прадукцыі, у тым ліку неэтыляваныя бензіны, дызельнае паліва, мазут усіх асноўных марак, бітумы, вакуумны газойль, тэхнічную серу.
Бранскі хімічны завод
Выбухнула на хімкамбінатах, НПЗ і складах аэрадрома «Энгельс»: у СБУ пацвердзілі масаваную атаку на РФ. Відэа
На гэтым прадпрыемстве, якое працуе на расейскую абарончую прамысловасць, адбыліся прамыя траплянні ракет па аб'екце, якія прынеслі вялікі пажар з наступнымі дэтанацыямі.
Прадпрыемства належыць да холдынгу «Тэхмаш», які выконвае дзяржаўную абаронную замову.
Бранскі хімічны завод спецыялізуецца на вытворчасці пораху, цвёрдапаліўных кампанентаў для ракетнага паліва і выбуховых рэчываў. Ён з'яўляецца важным для вытворчасці артылерыйскіх боепрыпасаў і ракет войска РФ і адным з ключавых элементаў расейскай вайсковай прамысловасці.
«СБУ разам з Сіламі абароны працягвае адпрацоўваць па варожых вайсковых аб'ектах і прадпрыемствах, якія працуюць на расейскі ВПК. Кожны знішчаны склад з боепрыпасамі, НПЗ, нафтабаза або хімзавод - гэта балючы ўдар па здольнасці РФ весці вайну ва Украіне», - адзначае інфармаваная крыніца.
Нагадаем, раней удар па Бранскім хімічным заводзе пацвердзілі ў Сілах беспілотных сістэм Узброеных сіл Украіны.
Там адзначылі, што для ўдару па заводзе выкарыстоўвалі БПЛА, каб адцягнуць расейскую СПА, каб потым ракетамі знішчыць цэль.
«Дзякуючы каардынацыі паміж выведкай, ракетнымі войскамі, артылерыяй і беспілотнымі сістэмамі, дроны адцягнулі расейскую СПА, адкрыўшы шлях для ракет, якія дакладна знішчылі асноўныя цэлі. БПЛА далёкага дзеяння знішчылі падстанцыі і іншую важную інфраструктуру», - канстатавалі ў СБС.