NАТО запускае місію аб бяспецы ў Балтыйскім моры
1- 14.01.2025, 15:09
- 2,256
«Балтыйскі вартавы» будзе патруляваць воды ў найважнейшых раёнах.
Генеральны сакратар NАТО Марк Рутэ абвясціў аб запуску місіі «Балтыйскі вартавы» (Baltic Sentry), якая будзе патруляваць у найважнейшых раёнах Балтыйскага мора.
Як паведамляе a target="_blank" href=https://www.eurointegration.com.ua/rus/news/2025/01/14/7202520/>«Еўрапейская праўда», пра гэта ён абвясціў на брыфінгу ў Хельсінкі пасля саміту лідараў краін NАТО балтыйскага рэгіёну.
«Сёння я магу абвясціць, што NАТО запускае «Балтыйскага вартавога»... Гэтая вайсковая дзейнасць з'яўляецца складнікам нашых працяглых намаганняў ва ўзмацненні марской прысутнасці і маніторынгу найважнейшых для нашага Альянсу раёнаў», – заявіў Рутэ.
Ён адзначыў, што місія прадугледжвае прыцягненне шэрагу сродкаў, фрэгатаў і патрульных самалётаў.
Таксама супольнікі дамовіліся запусціць ініцыятыву выкарыстання найноўшых тэхналогій для патрулявання. «Гэта будзе ўключаць невялікі флот марскіх дронаў, якія будуць забяспечваць больш эфектыўны маніторынг і стрымліванне», - сказаў генеральны сакратар NАТО.
«Мы таксама працуем з супольнікамі над інтэграцыяй іх нацыянальных механізмаў назірання з NАТО, што забяспечыць комплекснае выяўленне пагроз», - дадаў Рутэ.