Лаўроў запанікаваў праз планы ЗША
9- 14.01.2025, 15:57
- 13,322
Расею могуць пакінуць без апошняга газаправода ў Еўропу.
ЗША хочуць вывесці з ладу апошні газаправод, па якім расейскі газ паступае ў Еўропу, заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.
«Злучаныя Штаты <…> даюць дабро на ажыццяўленне тэрарыстычных мерапрыемстваў для разбурэння асновы энэргетычнага дабрабыту Еўрапейскага Звязу, дзе яны нацкоўваюць сваіх украінскіх кліентаў на тое, каб цяпер, следам за «Паўночным струменем», яшчэ і «Турэцкі струмень» вывесці з ладу», - сказаў Лаўроў падчас прэс-канферэнцыі па выніках дзейнасці расейскай дыпламатыі ў 2024 годзе. Паводле ягоных слоў, ЗША не патрэбны канкурэнты «ні ў адной галіне», у тым ліку ў энэргетыцы.
1 студзеня скончыўся пяцігадовы кантракт на пастаўку расейскага газу праз Украіну ў Заходнюю і Цэнтральную Еўропу. Ад падаўжэння транзітнай дамовы адмовіўся Кіеў. Пры гэтым пасля выбухаў на «Паўночных струменях» і прыпынення прапампоўвання праз газаправод Ямал—Еўропа адзіным маршрутам паставак расейскага газу ў Еўропу застаецца «Турэцкі струмень», якая складаецца з дзвюх нітак і можа прапампоўваць да 31,5 млрд кубаметраў газу на год.
Гэта дае Турцыі магчымасць стаць энэргетычным хабам, казаў чалец управы Асацыяцыі незалежных прамыслоўцаў і бізнэсоўцаў Турцыі (MÜSİAD) Алтуг Караташ. Ён таксама адзначаў, што кожны фізічны трубаправод, які праходзіць праз тэрыторыю краіны, падвышае палітычную моц і стабільнасць Турцыі.