15 студзеня 2025, Серада, 4:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генштаб EСУ: Нанесены самы масавы ўдар па вайсковых аб'ектах РФ

3
Генштаб EСУ: Нанесены самы масавы ўдар па вайсковых аб'ектах РФ

З'явіўся дакладны спіс цэляў.

У ноч на 14 студзеня Сілы абароны Украіны ажыццявілі самы масавы ўдар па вайсковых аб'ектах расейцаў на адлегласці ад 200 да 1100 км у глыбіні РФ, Генеральны штаб УСУ .

Адзначаецца, што пад удар трапілі цэлі ў Бранскай, Саратаўскай, Тульскай абласцях і рэспубліцы Татарстан.

У Генштабе адзначылі, што УСУ зноў паспяхова атакавалі базу захоўвання нафтапрадуктаў Камбінат Крышталь у Энгельсе Саратаўскай вобласці, дзе нядаўна патушылі пажар, які доўжыўся 5 дзён пасля папярэдняга ўдару.

Таксама атакаваны Бранскі хімічны завод у горадзе Сяльцы - стратэгічны аб'ект вайскова-прамысловага комплексу РФ. Тут вырабляюцца боепрыпасы для ствольнай артылерыі, рэактыўных сістэм залпавага агню, авіяцыі, інжынерныя боепрыпасы і кампаненты крылатых ракет Х-59, гаворыцца ў паведамленні.

«На тэрыторыі завода назіралася другасная дэтанацыя, якая працягвалася некалькі гадзін. Акрамя гэтага, падчас атакі знішчаныя два варожыя зенітныя ракетныя комплексы — «Тор» і «Бук», — адзначылі ў Генштабе.

Да выканання баявой задачы прыцягваліся падраздзяленні Сіл беспілотных сістэм, Сіл спецыяльных аперацый, ракетных войскаў, Паветраных Сіл, а таксама Галоўнай ўправы выведкі Мінабароны і СБУ.

Акрамя гэтага, падраздзяленні ГУР і СБУ нанеслі ўдары па стратэгічных аб'ектах вайскова-прамысловага комплексу РФ Саратаўскі нафтаперапрацоўчы завод і завод Казаньаргсінтэз. На абодвух аб'ектах узнік пажар.

«Мэтанакіраваная і сістэматычная праца для знішчэння аб'ектаў, якія забяспечваюць боепрыпасамі, вайсковай тэхнікай і гаруча-змазачнымі матэрыяламі акупацыйнае войска РФ, будзе працягвацца да поўнага спынення ўзброенай агрэсіі расейскай федэрацыі супраць Украіны», - падсумавалі ў Генштабе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках