15 студзеня 2025, Серада, 4:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Няхай там усе баяцца»

8
«Няхай там усе баяцца»
АЛЯКСЕЙ ГЕЦЬМАН

Названыя дзве версіі забойства контрвыведніка ФСБ у Маскве.

Ветэран расейска-ўкраінскай вайны, маёр запасу Нацгвардыі Украіны Аляксей Гецьман у эфіры Radio NV агучыў версіі забойства контрвыведніка ФСБ у будынку Мінабароны РФ у Маскве.

«Калі там ужо можа працаваць наша Галоўная ўправа выведкі, Служба бяспекі ці нейкія іншыя структуры, дык гэта вельмі дзіўна. Я думаю, што наўрад ці там быў нейкі наш выведнік, які непасрэдна зайшоў у будынак [Мінабароны] і там учыніў гэтыя дзеянні. Хутчэй за ўсё, гэта зрабіў нехта з іншых супрацоўнікаў гэтай самай службы, але ён быў пэўным чынам далучаны, завербаваны, калі хочаце, нашымі спецслужбамі. <...> Калі гэта нашы спецслужбы, то няхай баяцца далей, няхай там усе баяцца», — зазначыў Гецьман.

Іншай версіяй з'яўляецца тая, якая ўжо была агучаная ў расейскіх прапагандысцкіх СМІ:

«Гэта можа быць выключна нешта на бытавым узроўні, нейкія непаразуменні паміж супрацоўнікамі ФСБ, унутры ФСБ. Хаця, ведаеце, калі было б непаразуменне, то тут нешта не складаецца. Калі гэта асабістая непрыязнасць, як той казаў, то [навошта] забіваць непасрэдна ў будынку? Трэба пачакаць, якая будзе яшчэ інфармацыя, бо гэта папярэдняя гарачая інфармацыя. Гэта цікава, вельмі цікава».

Аб смерці контрвыведніка ФСБ Уладзіміра Фешчанкі 13 студзеня, паведаміла прапагандысцкае выданне РІА «Новости» са спасылкай на крыніцы ў праваахоўных органах.

Са слоў суразмоўцы расейскага выдання РБК, асноўнай версіяй з'яўляецца забойства па неасцярожнасці, пісталетная куля патрапіла мужчыне ў галаву.

«Не выключана, што стрэл быў зроблены ў выніку сваркі двух мужчын», — адзначыла крыніца.

Паводле інфармацыі РІА «Новости», прычынай забойства стаў бытавы канфлікт з вайскоўцам, падазраваны ва ўчыненні злачынства затрыманы, распачатая крымінальная справа.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках