15 студзеня 2025, Серада, 4:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пуцін сутыкаецца з пакутлівай дылемай»

10
«Пуцін сутыкаецца з пакутлівай дылемай»

У ЗША распавялі, як бачаць канец вайны ва Украіне.

У ЗША мяркуюць, што скончыць вайну ва Украіне можна шляхам перамоў. Для гэтага Кіеў і будучая адміністрацыя ў Вашынгтоне маюць дастатковыя рычагі ўплыву. Затое скарачэнне дапамогі ці прымусовае замірэнне прыраўноўваюцца да капітуляцыі.

Пра гэта гаворыцца ў калонцы міністра абароны ЗША Лойда Осціна і дзяржсакратара Энтані Блінкена для The New York Times.

Яны падкрэслілі, што Расея нясе значныя страты - да 1500 салдат штодня - дзеля захопу невялікіх тэрыторый. Усяго ў вайне загінулі або атрымалі раненні больш за 700 тысяч расейскіх вайскоўцаў.

«Цяпер ён (расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін - рэд.) усё часцей сутыкаецца з пакутлівай дылемай: альбо несці вялікія страты за мінімальныя дасягненні, магчыма, абвясціць мабілізацыю, якая пацягне ўнутраную нестабільнасць, або сур'ёзна дамовіцца з Украінай аб спыненні яго вайны», - гаворыцца у калонцы.

У той жа час ЗША і іх хаўруснікі за апошнія месяцы павялічылі аб'ёмы вайсковай дапамогі Украіне. Кіеў атрымлівае сотні тысяч артылерыйскіх набояў, дадатковыя ракеты для супрацьпаветранай абароны, бронетэхніку і ракеты «паветра - зямля».

Акрамя таго, Захад падтрымлівае Украіну эканамічна і ўзмацняе санкцыі супраць Расеі. Як адзначаюць Осцін і Блінкен, інфляцыя ў РФ перавысіла 9% і працягвае расці. Нягледзячы на тое, што амаль 40% расейскага бюджэту марнуюць на вайну, Крэмль не можа забяспечыць вытворчасць дастатковай колькасці рэсурсаў для сваіх вайсковых патрэб.

«Пуцін спаліў амаль дзве траціны сродкаў на чорны дзень, якія Расея назапашвала цягам дзесяцігоддзяў, абрабаваўшы будучыню краіны, каб пераследаваць яе імперскае мінулае», - гаворыцца ў матэрыяле.

ЗША мяркуюць, што нададзеная дапамога стварыла магчымасці для Украіны і будучай адміністрацыі пад кіраўніцтвам Трампа паўплываць на заканчэнне вайны і дасягнуць міру. Гэты мір павінен гарантаваць здольнасць украінцаў абараняць сваю тэрыторыю, супрацьдзейнічаць расейскай агрэсіі і забяспечваць развіццё краіны.

На думку Осціна і Блінкена, выкарыстанне гэтых магчымасцяў з'яўляецца ключавым для «міру праз сілу». У той жа час яны перасцерагаюць, што скарачэнне дапамогі ці прымусовае спыненне агню дазволіць Крамлю перагрупавацца і аднавіць агрэсію.

«Гэта быў бы мір праз капітуляцыю, які не быў бы мірам наогул», - заявілі Осцін і Блінкен.

Яны падкрэслілі важнасць палітыкі міру праз сілу для захавання Украіны і гарантавання нацыянальнай бяспекі ЗША. Яны заклікалі Вашынгтон і хаўруснікаў працягваць падтрымку Кіева і паралельна ўмацоўваць пазіцыі для будучых перамоў, якія павінны скончыць вайну.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках