15 студзеня 2025, Серада, 4:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прапагандысты «амаладзілі» састарэлага Лукашэнку на 20 гадоў

34
Прапагандысты «амаладзілі» састарэлага Лукашэнку на 20 гадоў

Спрабуюць падмануць час.

У аўторак, 14 студзеня, лукашэнкаўскія газеты апублікавалі перадвыбарчыя праграмы «кандыдатаў» у прэзідэнты Беларусі. У праграме Аляксандра Лукашэнкі звяртае на сябе ўвагу не тэкст, а фота - рэтуш прыкметная нават няўзброеным вокам. «Зеркало» надумала параўнаць, як у рэальнасці зараз выглядае Лукашэнка і якім яго наважыў паказаць яго перадвыбарчы «штаб».

Скрыншот перадвыбарнай праграмы Аляксандра Лукашэнкі, апублікаванай у дзяржгазеце «Звязда».

Фота дыктатара - гэта, відавочна, новы ўзровень рэтушы. Рэдактары адкрыта перастараліся з фоташопам і «амаладзілі» Лукашэнку гадоў на 20.

Фатаграфія з перадвыбарнай праграмы Аляксандра Лукашэнкі, апублікаванай 14 студзеня 2025 года ў дзяржгазеце «Звязда»

ДзяржСМІ часта паказваюць дыктатара маладзейшым, чым ён выглядае ў рэальнасці (прычым часам відавочна перагінаюць палку).

На фатаграфіях з мінулых перадвыбарных праграм ён таксама выглядае маладзейшым за свой узрост. Але не настолькі: да 2025 года кандыдат нібы пачаў свяціцца.

Фатаграфіі з перадвыбарных праграм Аляксандра Лукашэнкі. Злева - у 2015 годзе, справа - у 2020 годзе. Фота: СБ, «Звязда»

А як Лукашэнка выглядае насамрэч?

ДзяржСМІ і прэс-служба часта «падпраўляюць» фота Лукашэнкі (і не толькі яго). Аднак рэальны вонкавы выгляд узурпатара можна ўбачыць на відэа, а таксама на фота замежных карэспандэнтаў.

Ніжэй - некалькі малюнкаў палітыка за апошнія месяцы.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках