Атака УСУ: на Саратаўскім НПЗ пацэлілі ў два рэзервуары
4- 14.01.2025, 21:24
- 7,640
Спадарожнікавы здымак.
У выніку масаванага нападу дронаў па тэрыторыі Расейскай Федэрацыі пацярпеў Саратаўскі нафтаперапрацоўчы завод. Спадарожнікавы здымак пацвярджае знішчэнне рэзервуараў.
Пра гэта паведамляе Telegram праекту "Схемы".
Паведамляецца, што дроны пацэлілі прынамсі ў два рэзервуары на Саратаўскім НПЗ.
Гэты завод знаходзіцца недалёка ад авіябазы стратэгічнай авіяцыі "Энгельс", дзе размешчаны Ту-95 і Ту-160. Гэтыя стратэгічныя бамбавікі расейскае войска сістэматычна выкарыстоўвае для абстрэлаў тэрыторыі Украіны.