15 студзеня 2025, Серада, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Змова ФСБ: нечаканы прагноз бунту ў РФ і зрынанне Пуціна

9
Змова ФСБ: нечаканы прагноз бунту ў РФ і зрынанне Пуціна
Віктар Ягун

Генерал-маёр СБУ агучыў магчымы сцэнар.

Былы намеснік кіраўніка СБУ, генерал-маёр запасу Віктар Ягун пракаментаваў пытанне імавернасці дзяржаўнага перавароту ў РФ і зрынання дыктатара Уладзіміра Пуціна.

“ФСБ сапраўды зараз не гатовае ліквідаваць Пуціна, бо няма кім яго замяніць. Усе размовы аб замене Пуціна Патрушавым беспадстаўныя, бо Патрушаў такі ж, як і Пуцін”, - падкрэсліў ён падчас размовы з “Главредом”.

Пры гэтым суразмоўца кажа, што ФСБ можа пайсці на замену Пуціна толькі ў тым выпадку, калі яны будуць упэўненыя, што ёсць замена, прычым адэкватная, якую ўспрыме народ.

“Чым адрозніваецца дзяржаўны пераварот, які рыхтуюць палітыкі, ад перавароту, які рыхтуе спэцслужба? Спецслужба прадугледжвае некалькі кірункаў развіцця падзей: мы яго прыбіраем - і што далей; каго мы ставім на яго месца; як на гэтага чалавека будзе рэагаваць народ, асяроддзе і свет; якой будзе легенда аб тым, куды падзеўся папярэднік - гелікаптэр упаў, ці ён проста “згарэў у бункеры ад працы”, ці цяжкая хвароба, якая праз два тыдні скончылася смерцю, і Пуціна пахаваюць паміж Сталіным і Леніным”, - адзначыў ён.

Разам з тым, на ягоную думку, Пуцін не кіруе Расеяй, але ёю кіруе так званы “калектыўны Пуцін”.

“Чаму ў свой час менавіта Пуціна паставілі кіраваць Расеяй? Бо ўсе думалі, што шэрая мыш ніколі не выйдзе на першы план. Але гэта не мыш, а пацук! Да таго ж, як паказвае досвед, менавіта шэрая мыш потым становіцца такой неадэкватнай і праблемнай, што лепш такіх да ўлады і блізка не падпускаць. А вось зоркамі, якія вельмі сябе любяць, значна лягчэй маніпуляваць. Таму гэты “калектыўны Пуцін”, ці, як некаторыя кажуць, “кааператыў Возера”, павінен вызначыцца, што рабіць з Пуціным і хто будзе пераемнікам”, - дадаў Ягун.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках