15 студзеня 2025, Серада, 13:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кантрольны стрэл для Лукашэнкі

31
Кантрольны стрэл для Лукашэнкі

Вяртаюцца часы пустых паліц і дэфіцыту.

Лукашэнка прызначыў новага міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю. І тут жа агучыў перад ім невырашальныя задачы. Напрыклад, "вывучыць досвед савецкага гандлю і зрабіць усё, каб на прылаўках быў асартыментны пералік тавараў".

Або кантраляваць у гандлі і прамысловасці ўсіх - у тым ліку прыватнікаў: бо яны "ўсе дзяржаўныя прадпрыемствы, паколькі размешчаны на тэрыторыі нашай дзяржавы і абслугоўваюць наша насельніцтва".

І галоўнае - распрацаваць так званую "формулу справядлівасці". Каб не было так, што "нейкія заснавальнікі, дырэктары і начальнікі ходзяць з кішэнямі, грашыма набітымі, а кантралёр-касір або грузчык на складзе вядуць жабрацкае існаванне".

Зрэшты, гэтыя задачы толькі на першы погляд здаюцца невырашальнымі. Досвед усё таго ж савецкага гандлю гаворыць аб тым, што паліцы крам можна запоўніць па-рознаму.

Кантраляваць прыватніка дапамогуць шматлікія карныя органы, якія адчулі смак крыві ў апошнія гады. А зрабіць аднолькава беднымі дырэктара і грузчыка куды прасцей, чым даць магчымасць простым працоўным зарабляць больш.

Іншая справа, ці будуць у захапленні ад такіх экспэрыментаў беларусы, якіх дыктатар, не саромеючыся, запісаў у "наша насельніцтва"? Ці жадаюць яны вярнуцца ў часы пустых паліц і дэфіцыту? А да гэтага, мяркуючы з усго, усё ідзе.

“Досведу ў сусветнай практыцы такога няма”, - з гонарам анансаваў распрацоўку “формулы справядлівасці” Лукашэнкі. І забыўся сказаць, чым скончыўся папярэдні эксперымент з коштамі, якому ён сам прадказваў статус "унікальнай аперацыі для рынкавай эканомікі".

Свежы экспэрымент, якому няма яшчэ і года. Які ўжо нанёс сур'ёзны ўдар па беларускім гандлі. І такая хуткасць развіцця падзей сведчыць аб тым, што мы можам дастаткова хутка даведацца, ці не стане новая ініцыятыва для яго кантрольным стрэлам.

Арцём Сініцын, «Салідарнасць»

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках