15 студзеня 2025, Серада, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Валгаградзе ўспыхнуў нафтаперапрацоўчы завод «Лукойл»

10
У Валгаградзе ўспыхнуў нафтаперапрацоўчы завод «Лукойл»

Гэтаму папярэднічаў выбух.

Маштабны пажар адбыўся на нафтаперапрацоўчым заводзе ў расейскім Валгаградзе 15 студзеня. Завод належыць кампаніі "Лукойл".

Пра гэта паведамляе Astra.

А чацвёртай раніцы паводле мясцовага часу ў Чырвонаармейскім раёне Валгаграда пачаўся пажар на мясцовым нафтаперапрацоўчым заводзе "Лукойл". У сетцы мясцовыя жыхары паведамлялі, што чулі выбух.

Экстранныя службы РФ у каментары расейскім СМІ пацвердзілі, што на заводзе адбыўся пажар. Але расейцы сцвярджаюць, што прычынай узгарання былі ўнутраныя праблемы на прадпрыемстве, а не вонкавае ўздзеянне.

“На заводзе ўспыхнула ўстаноўка №18 і два цеплаабменнікі. Цяпер усё патушылі, загінулых і пацярпелых у выніку інцыдэнту няма, дакладныя прычыны пажару высвятляюцца, аднак ужо зараз вядома, што пажар узнік у выніку пазаштатнай сітуацыі, ніяк не звязанай з вонкавым уздзеяннем”, - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках