15 студзеня 2025, Серада, 15:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: Трамп заганяе Расею ў кут і дае Крамлю паўгода

8
Экспэрт: Трамп заганяе Расею ў кут і дае Крамлю паўгода
ДОНАЛЬД ТРАМП
ФОТА: GETTY IMAGES

Абраны прэзідэнт ЗША можа аддаць нечаканы загад.

Шанцы вярнуць тэрыторыі ў межах 1991 года для Украіны ўзрастаюць з кожным днём.

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заганяе расейцаў у кут і практычна дае РФ паўгода на выпраўленне сітуацыі. Такое меркаванне ў інтэрв'ю УНІАН выказаў кіроўны партнёр Нацыянальнай антыкрызіснай групы Тарас Загародні.

“Новаабраны прэзідэнт ЗША хоча быць міратворцам, а не стварыць новы Афганістан, як ён кажа, крытыкуючы Байдэна. Яго пазіцыя - спыняемся на лініі размежавання, садзімся за стол перамоў. Але расейцы не жадаюць гэтага рабіць. Для Трампа зразумела, што тады трэба ўключаць план "Б" - будзем вас "душыць", - адзначыў экспэрт.

На яго думку, у выпадку ж перамоў у амерыканцаў будуць канкрэтныя пытанні да Пуціна, яны не стануць пераходзіць на “лірыку”.

“Ён (Трамп - УНІАН) будзе лічыць рэсурсы, маўляў, а што ў вас ёсць. "Пуцін, а што ты можаш канкрэтна гарантаваць? Глядзі, на тваёй тэрыторыі - Куршчыне - знаходзяцца замежныя войскі, тваю краіну кожны дзень "душаць" дроны, і ты нічога не можаш зрабіць, а тваіх генералаў рэжуць, як свіней, у Маскве", - такія канкрэтныя пытанні будуць да Пуціна. Амерыканцы такія, не будуць на лірыку пераходзіць. А ў Пуціна нічога няма. Ён можа пагражаць ядзернай зброяй, але ў ЗША яна таксама ёсць. А Трамп такі, што можа і даць загад ударыць гэтай зброяй па Крамлі. Рэспубліканцы такія хлопцы, якія часам спачатку страляюць, а потым пытаюцца, як справы”, - заявіў Загарадні.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках