Арына Сабаленка абвясціла пра хуткае заканчэнне кар'еры
17- 15.01.2025, 12:28
- 8,912
Тэнісістка мае намер заняцца сям'ёй.
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка анансавала хуткае заканчэнне кар'еры і стварэнне сям'і, піша «Спорт Беларусі».
- Мне трэба паберагчы сцёгны, спіну. Мне 26, сёлета будзе 27. Я гуляла паказальны матч з Мірай Андрэевай — я на дзевяць гадоў старэйшая за яе. На дзевяць! Будучы прафесійнай спартоўкай, я набліжаюся да заканчэння кар'еры. Вы можаце ў гэта паверыць? Людзі ідуць на пенсію ў 30 гадоў.
Я не ведаю, гэта складанае пытанне. Я спадзяюся, што ў мяне будзе сям'я.
Сабаленка заявіла, што любіць дзяцей, але не хоча заводзіць першае дзіця ў 35 гадоў:
- Я люблю дзяцей, але не хачу заводзіць першае дзіця ў 35 гадоў. Вельмі хачу завесці дзіця, а потым вярнуцца. Я хачу, каб маё дзіця бачыла, як цяжка даводзіцца працаваць у жыцці, каб нечага дабіцца. Так што так, я не ведаю. Гэта вельмі сур'ёзна, - распавяла першая ракетка свету.