15 студзеня 2025, Серада, 15:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэхія заявіла аб гатоўнасці адмовіцца ад расейскай нафты

1
Чэхія заявіла аб гатоўнасці адмовіцца ад расейскай нафты

Размова ідзе аб пастаўках па трубаправодзе "Дружба" праз Беларусь.

Чэхія гатова адмовіцца ад імпарту расейскай сырой нафты па трубаправодзе "Дружба" і замяніць яго пастаўкамі праз Трансальпійскі нафтаправод (TAL), які спецыяльна для гэтага быў мадэрнізаваны, заявіў прэм'ер-міністр краіны Пётр Фіяла. "Гэта вызначальны момант для Чэшскай Рэспублікі, бо Расея больш не можа шантажаваць нас [пастаўкамі энэрганосьбітаў]", - сказаў Фіяла.

Нафтаправод TAL злучае партовы горад Трыест на паўночным усходзе Італіі, куды прыбываюць нафтавыя танкеры, з Нямеччынай, праз які нафта па трубаправодзе Mero Pipeline паступае ў Чэхію. Пасля мадэрнізацыі прапускная здольнасць TAL для Чэхіі была падвоеная да 8 млн. тон нафты на год. Сертыфікацыя яшчэ не закончаная, але краіна ўжо можа разлічваць на пастаўкі праз нафтаправод у выпадку якіх-небудзь перабояў у пастаўках праз "Дружбу", адзначыў Фіяла.

У пачатку снежня прапампоўка нафты ў Чэхію па "Дружбе" спыняліся. У “Транснафце” тады заяўлялі, што на расейскай тэрыторыі нафтаправод працаваў штатна. Пастаўкі былі адноўленыя праз два дні, 6 снежня.

Трубаправод “Дружба” ідзе з Альмецьеўска ў беларускі Мазыр, пасля чаго падзяляецца на дзве галінкі. Паўднёвая галінка ідзе ва Украіну, Вугоршчыну, Славакію і Чэхію і Харватыю, паўночная - у Беларусь, Польшчу і Нямеччыну. Прапампоўка нафты з Расеі па паўночнай галінцы была спыненая праз санкцыі ЕЗ. Па гэтым адцінку ў Еўропу ідзе казахстанская нафта.

Увесну 2023 года Фіяла паведамляў, што чэшская нафтавая кампанія Mero і італьянскі канцэрн TAL уклалі пагадненне аб пашырэнні прапускной здольнасці Трансальпійскага нафтаправода для замены паставак па "Дружбе". Мадэрнізацыя нафтаправода ацэньвалася на 1,2-1,6 млрд крон (амаль $51-68 млн).

У чэрвені 2023 года Еўразвяз увёў эмбарга на пастаўкі расейскай нафты і нафтапрадуктаў, аднак гэта не закранула паліва, якое пастаўляецца па паўднёвай галінцы "Дружбы". Часовае выключэнне з прынятай у ЕЗ забароны дзейнічае да чэрвеня 2025 года. За гэты час краіны, якія атрымліваюць расейскую нафту, павінны забяспечыць альтэрнатыўныя шляхі дастаўкі гэтага тыпу сыравіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках