15 студзеня 2025, Серада, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Балтыйскія краіны заканчваюць энэргетычны разрыў з Расеяй

4
Bloomberg: Балтыйскія краіны заканчваюць энэргетычны разрыў з Расеяй

Як гэта можа паўплываць на работу БелАЭС.

8 лютага закончыцца 100-дзённы адлік, калі апошнія шэсць высакавольтных ліній электраперадач, якія звязваюць Балтыйскія краіны з Расеяй і Беларуссю, будуць адключаныя. Пасля гэтага сетка будзе працаваць аўтаномна на працягу 36 гадзін, перш чым падключыцца да агульнаеўрапейскай энэргасістэмы. У Вільні электронны гадзіннік вышынёй з двухпавярховы дом вядуць лік гадзінам, хвілінам і секундам.

Гэта значны прагрэс для краін Балтыі, якія калісьці былі “энэргетычнай выспай” у Еўропе праз залежнасць ад расейскай нафты, газу і электраэнэргіі. Цяпер такой "выспай" стане расейскі Калінінград.

Падзея стане фінальным этапам пяцігадовай праграмы мадэрнізацыі энэргетычнай інфраструктуры, на якую ЕЗ выдаткаваў €1,6 мільярда, піша Bloomberg.

Краіны рэгіёна значна паскорылі адмову ад расейскіх энэрганосьбітаў - Літва, Латвія і Эстонія першымі. У ЕЗ спынілі імпарт расейскай нафты і газу, а цяпер рыхтуюцца да астатняга кроку - адлучэнне ад энэргасеткі РФ.

Канчатковы разрыў з расейскай энергасістэмай з'яўляецца не толькі крокам да незалежнасці, але і важным укладам ва ўмацаванне энэргетычнай інтэграцыі Еўропы.

Магчыма, менавіта на фоне гэтых змен з 4 снежня 2024 года БелАЭС прыпыніла выпрацоўку электраэнэргіі, бо частку электрычнасці планавалася пастаўляць у Латвію.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках