Польскія памежнікі затрымалі беларуса, які нелегальна знаходзіўся ў краіне 532 дні
7- 15.01.2025, 16:53
- 5,636
Яго абавязалі пакінуць Польшчу.
У польскім горадзе Катавіцэ памежнікі затрымалі беларуса, віза якога скончылася амаль тры гады таму. Аб інцыдэнце паведамілі ў Памежнай службе, піша Most.
Вядома, што мужчына заехаў у краіну ў студзені 2022 года на падставе дзейнай візы. Але тэрмін яе дзеяння скончыўся ў сакавіку таго ж года. Аднак тады дзейнічалі кавідныя правілы, таму дзеянне шматлікіх дакументаў прадаўжалася. Гэтая пастанова дзейнічала да 31 ліпеня 2023 года.
Да таго моманту як беларуса затрымалі, ён нелегальна знаходзіўся ў Польшчы ўжо 532 дні. Мужчыну абавязалі пакінуць Польшчу і вынеслі часовую забарону на ўезд у краіны Шэнгенскай зоны.
У ліпені 2024 года Цэнтр беларускай салідарнасці правёў сярод беларусаў апытанне, каб высветліць, на якой падставе яны знаходзяцца ў Польшчы. З больш чым 1500 чалавек, якія ўзялі ўдзел у апытанні, 2% прызналіся, што знаходзяцца ў краіне нелегальна.