Як лукашысты збанкрутавалі некалі паспяховае прадпрыемства ў Верхнядзвінску
13- 15.01.2025, 18:52
- 8,358
Заканамерны вынік палітыкі дыктатара.
Збанкрутаваў Верхнядзвінскі завод сталярных вырабаў. Заснаванае ў 1990-м годзе прадпрыемства забяспечвала працай 7 дзясяткаў людзей. Сваю прадукцыю пастаўляла ў асноўным у Нямеччыну, Нідэрланды і Латвію.
Завод не перажыў санкцый, уведзеных пасля фальсіфікацыі выбараў 20-га года, узмоцненых пасля падтрымкі Лукашэнкі пуцінскай вайны, піша чытач сайта Charter97.org:
- Санкцыі моцна ўдарылі па ўсім рэгіёне, які з 98-га ўваходзіў у аб'яднанне «Азёрны край» з прыгранічнымі раёнамі Латвіі і Літвы, што рабіла яго адным з самых квітнеючых на Віцебшчыне. «Мудрая» палітыка аграфюрэра прывяла да катастрофы супрацоўніцтва з ЕЗ і Захадам увогуле. Гандаль з Еўропай быў найбольш рэнтабельны для Беларусі. З РФ і Кітаем лукашысты вымушаныя гандляваць з мінімальнымі нацэнкамі.
Праз развал эканомікі за час праўлення самазванца насельніцтва Верхнядзвінскага раёна скарацілася на 40%, з 32 да 19 тысяч чалавек. І працягвае скарачацца.
У сакавіку 23-га Верхнядзвінскі завод быў вымушаны падацца на ліквідацыю, 20 верасня 24-га - на банкруцтва. 13 снежня гэтага ж года эканамічны суд Віцебскай вобласці прызнаў яго банкрутам і адкрыў ліквідацыйную справу. На гэты момант запазычанасць завода складала 269 тысяч рублёў, а актывы - толькі 66 тысяч.