15 студзеня 2025, Серада, 21:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Грузіі пачаўся масавы страйк

10
У Грузіі пачаўся масавы страйк

Пратэстоўцы былі падтрыманыя прэзідэнткай краіны.

У Тбілісі адбываецца вялікі страйк з патрабаваннямі новых парламенцкіх выбараў і вызваленнем затрыманых удзельнікаў акцый. Да забастоўкі далучылася пятая прэзідэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі, паведамляе Interpress News.

Мэтай акцыі з'яўляецца не толькі ціск на ўлады, але і дэманстрацыя магчымых наступстваў для краіны ў выпадку ізаляцыі праз адмову ў інтэграцыі з Еўрапейскім Звязам. У апублікаванай заяве арганізатараў гаворыцца: «Эканамічная стагнацыя, закрыццё прадпрыемстваў, беднасць і беспрацоўе. Як пагрозы, так і пастановы агульныя для ўсіх - новыя выбары і вызваленне затрыманых.

Блізу 500 прадпрыемстваў далучыліся да страйку. Амаль 200 удзельнікаў заблакавалі аўтамабільны рух на плошчы Рэспублікі, падобныя дзеянні праходзяць на праспекце Чаўчавадзэ. Згодна з Paper Kartuli, страйк будзе доўжыцца да 18:00 паводле мясцовага часу.

Супрацоўнікі буйных кампаній удзельнічаюць у акцыі пратэсту, у тым ліку філіялы Dunkin і Wendy’s, якія належаць холдынгу бізнэсоўца Сасо Пхакадзэ, які ўважаецца за прыхільніка ўлады. Таксама ў акцыі задзейнічаныя супрацоўнікі Alta, працаўнікі банкаў TBC, Liberty і Credo, а таксама прадстаўнікі Tegeta Motors і іншых кампаній.

Раней кіраўніцтва шэрагу буйных грузінскіх прадпрыемстваў заяўляла, што не перашкодзіць удзелу супрацоўнікаў у забастоўцы па -за межамі працоўных месцаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках