15 студзеня 2025, Серада, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі палітвязень Аляксандр Скобаў: Я не стамлюся паўтараць: «Раздушыце гадзіну!»

15
Расейскі палітвязень Аляксандр Скобаў: Я не стамлюся паўтараць: «Раздушыце гадзіну!»
АЛЯКСАНДР СКОБАЎ

Апошняе слова вядомага дысідэнта.

Чакалася, што на пасяджэнні 1-га Заходняга акруговага вайсковага суда ў Санкт-Пецярбургу выступіць расейскі палітвязень, савецкі дысідэнт Аляксандр Скобаў. Час вымаўлення апошняга слова яшчэ не вядомы. Невядома, ці дадуць яго вымавіць.

РасСМІ публікуюць апошняе слова палітвязня:

- Я выхаваны ў Савецкім Саюзе ў перакананні, што калі на мірных людзей нападае злосны і жорсткі агрэсар, трэба браць у рукі зброю і ісці змагацца. А калі ты сам не можаш трымаць у руках зброю, дапамагай тым, хто змагаецца, заклікай да гэтага іншых.

Уся мая публіцыстычная дзейнасць - гэта заклік ісці змагацца з агрэсарам, які напаў на Украіну, дапамагаць ёй зброяй і боепрыпасамі. Я разглядаю сябе як удзельніка ўзброенага супрацьстаяння агрэсару. У ракетах і набоях, якія знішчаюць захопнікаў, ёсць і мая малая дзель. І я бяру на сябе адказнасць за кожнага знішчанага акупанта.

На Расею ніхто не нападаў, ёй ніхто не пагражаў.

Гэта нацысцкі рэжым Пуціна напаў на Украіну. Выключна праз манію велічы яго верхаводаў, праз нечалавечую смагу ўлады над усім навокал.

Яны самасцвярджаюцца, забіваючы сотні тысяч людзей. Яны - вылюдкі, поскудзі, нацысцкі зброд.

Вінаватасць нацысцкай дыктатуры Пуціна ў падрыхтоўцы, развязванні і вядзенні агрэсіўнай вайны відавочная і не мае патрэбы ў довадах. Дакладна таксама не мае патрэбы ў довадах нашае з вамі права на ўзброены супраціў агрэсару на полі бою і ў тыле агрэсара. Так, і смешна было б чакаць такога прызнання ад рэжыму, які кідае людзей у турмы толькі за словы маральнага асуджэння агрэсіі. Усе магчымасці легальнага пратэсту супраць агрэсіі пуцінскай Расеі знішчаныя.

Мае заклікі да ўзброенага супраціву ўлады агрэсара кваліфікуюць паводле артыкула аб тэрарызме. Я не стану спрачацца з уладамі агрэсара, нават калі яны стануць кваліфікаваць мае дзеянні паводле артыкула аб педафіліі. Суд у Расеі даўно давёў, што з'яўляецца прыдаткам нацысцкай тыраніі і шукаць у яго справядлівасці бессэнсоўна. Я ніколі не паўстану перад гэтымі людзьмі - прыслужнікамі забойцаў і мярзотнікаў. Мне няма пра што з імі спрачацца. Хай за мяне з імі гавораць гарматы.

Я не бачу сэнсу спрачацца з марыянеткамі дыктатуры аб тым, наколькі добрасумленна яны выкарыстоўваюць свае законы. Гэта ў кожным выпадку законы таталітарнай дзяржавы, накіраваныя на падаўленне нязгоды. Я не прызнаю гэтыя законы і не буду ім падпарадкоўвацца.

Я таксама не буду абскарджваць ніякія пастановы і дзеянні прадстаўнікоў нацысцкай улады. Я не маю патрэбы ў літасці майго ўзброенага ворага.

Пуцінская дыктатура можа забіць мяне, але яна не зможа прымусіць мяне адмовіцца ад барацьбы з ёй. І дзе б я ні знаходзіўся, я буду працягваць заклікаць сумленных расейцаў далучацца да УСУ, я буду працягваць заклікаць да ўдараў па вайсковых аб'ектах у глыбіні тэрыторыі РФ. Я буду заклікаць цывілізаваны свет нанесці стратэгічную паразу нацысцкай Расеі. Я буду даводзіць неабходнасць вайсковага разгрому рэжыму новага Гітлера.

Пуцін - гэта новы Гітлер, ашалелы ад беспакаранасці, крывасмок, які ўпіўся крывёй сваіх ахвяр. І я не стамлюся паўтараць: «Раздушыце гадзіну!»

Смерць Пуціну, забойцу, тырану і нягодніку!

Смерць расейска-фашысцкім захопнікам!

Слава Украіне!

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках