Зяленскі сустрэўся з мэрам Варшавы Тшаскоўскім
- 15.01.2025, 20:09
- 1,204
Прэзідэнт Украіны ўручыў жыхарам сталіцы Польшчы ганаровы знак «Горад-выратавальнік».
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сустрэўся з мэрам Варшавы Рафалам Тшаскоўскім, паведамляе TVN.
«Ад імя ўсіх жыхароў Варшавы я прыняў падзяку ад мэра і званне “Горада-выратавальніка”», – сказаў Тшаскоўскі.
Раней украінскі лідар паразмаўляў з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам і прэм'ер-міністрам Дональдам Тускам.
«Горад-выратавальнік» – ганаровы знак, устаноўлены прэзідэнтам Украіны для адзначэння праяўленых жыхарамі гарадоў замежных дзяржаваў гуманізму, міласэрнасці, салідарнасці з украінскім народам у адстойванні ідэалаў свабоды, міру і дэмакратыі, а таксама падтрымкі Украіны ў абароне яе незалежнасці і суверэнітэту падчас адпору ўзброенай агрэсіі РФ.