Ва УСУ расказалі, чым салдаты КНДР пад Курскам адрозніваюцца ад «вагнераўцаў»
8- 16.01.2025, 9:24
- 10,976
Справа не толькі ў нежаданні здавацца ў палон.
Салдаты КНДР істотна адрозніваюцца ад «вагнераўцаў», УСУ цяжка супрацьстаяць ім у Курскай вобласці. Украінскія вайскоўцы распавялі, што паўночнакарэйскія хаўруснікі РФ адрозніваюцца натрэніраванасцю, вытрымкай і высокай дакладнасцю стральбы.
Аб гэтым ваенныя УСУ заявілі ў інтэрв'ю The New York Times.
«Колькасць дронаў, якую атрымалася збіць суперніку са стралковага ўзбраення, дзівіць», - заявіў экс-ваенны 80-й АДШБр Юры Бондар.
Украінскім войскам цяжка абараняць свае пазіцыі ў Курскай вобласці праз узмоцнены ціск паўночнакарэйцаў.
«Знаходзяць слабыя месцы і прарываюцца», - заявіў камандзір узвода Аляксей.
Юры Бондар, працытаваўшы аднаго з камандзіраў, заявіўшы, што «вагнераўцы» у параўнанні з салдатамі Кіма Чэн Ына «проста дзеці».
Адной з характэрных асаблівасцяў вайскоўцаў з КНДР суразмоўца СМІ назваў іх нежаданне здавацца ў палон, у такім выпадку яны падрываюць гранаты.