Джо Байдэн: У ЗША фармуецца алігархія
10- 16.01.2025, 9:54
- 4,930
Адбываецца канцэнтрацыя ўлады ў руках "звышбагатых людзей".
Джо Байдэн, які сыходзіць з пасады прэзідэнта ЗША ў сваім развітальным звароце да нацыі ў сераду, 15 студзеня, заклікаў грамадзян ЗША “стаяць на варце” супраць “алігархіі”, якая развіваецца ў краіне, перадае “Нямецкая хваля”.
“Сёння ў Амерыцы фармуецца алігархія, якая літаральна пагражае ўсёй нашай дэмакратыі”, - заявіў 82-гадовы дэмакрат у канцы свайго адзінага прэзідэнцкага тэрміна, дадаўшы, што гаворка ідзе пра “канцэнтрацыю ўлады ў руках вельмі нямногіх звышбагатых людзей”.