16 студзеня 2025, Чацвер, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Фінскую затоку зайшлі два караблі NATO

9
У Фінскую затоку зайшлі два караблі NATO
Фота: x.com/NATO_MARCOM

Для абароны падводнай інфраструктуры ў рэгіёне.

У Фінскую затоку зайшлі два караблі краін NATO. Пра гэта паведамляе «Польскае радыё» са спасылкай на эстонскае выданне ERR.

Чакаецца, што задачай караблёў стане абарона падводнай інфраструктуры ў рэгіёне.

Паведамляецца, што NATOўскія караблі прыбылі ў Фінскую затоку у рамках ініцыятывы NATO пад назвай «Балтыйская варта», аб якой было абвешчана ў Хельсінкі днём раней.

З паведамлення Марскога камандавання NATO на платформе Х, у Фінскую затоку зайшлі нямецкі мінны эсмінец FGS Datteln і галандскае гідраграфічнае судна HNLMS Luymes. Гэтыя караблі ўваходзяць у склад I Пастаяннай марской групы і Сіл супрацьміннай абароны.

Акрамя таго, як паведамляецца, караблі, падводныя лодкі і самалёты супольнікаў пры падтрымцы перадавых тэхналогій назірання за морам пачалі весці пастаянны маніторынг вод ва ўсім рэгіёне Балтыйскага мора.

Нагадаем, 15 студзеня, кіраўнік NATO Марк Рутэ абвясціў у Хельсінкі аб стварэнні «Балтыйскай варты», закліканай забяспечыць камунікацыйную і энэргетычную бяспеку супольнікаў, у адказ на нядаўняе пашкоджанне камунікацыйных і энэргетычных кабеляў, якія злучаюць Эстонію і Фінляндыю.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках