Кіраўнік Савета бяспекі: У Беларусь увядуць міратворцаў NАТО
20- 16.01.2025, 11:22
- 15,732
Вальфовіч панічна баіцца вызвалення краіны заходнімі войскамі.
Кіраўнік Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч падзяліўся сцэнаром вызвалення нашай краіны. У адзін з раёнаў, паводле ягоных слоў, павінны зайсці беларускія добраахвотнікі і запрасіць на вызваленую тэрыторыю міратворцаў NATO.
Раней падобным сцэнаром дзяліўся Лукашэнка. 25 красавіка 2024 года ён расказваў, што беларускія добраахвотнікі "рыхтуюцца зайсці ў Беларусь, абвясціць там сваю ўладу і звярнуцца да NATO":
— Не ведаю чаму выбралі Кобрынскі раён... ён жа не ля самай мяжы... хочуць захапіць, аб'явіць уладу, звярнуцца ў NATO, увесці войскі. Першымі будуць ісці «дэмакратычныя сілы», другім шэрагам - войскі NATO.
Таксама дыктатар заявіў, што амерыканцы рыхтуюць беларускае вызваленчае войска:
— Яе аснову павінны скласці полк Каліноўскага і іншыя добраахвотніцкія фармаванні, Беларускі добраахвотніцкі корпус.